У беларускіх вайсковых гарадках зайздросьцяць тым адстаўнікам, якім удалося зарабіць у краінах Афрыкі прыстойныя грошы і такім коштам вырашыць праблемы з жыльлём альбо нават арганізаваць маленькі ўласны бізнэс.
У афрыканскія краіны пастаўлялася раней і прадаецца цяпер старая савецкая тэхніка. Паміж тымі, хто жадае яе абслугоўваць, застаецца вялікая канкурэнцыя, нават сярод прадстаўнікоў розных краінаў — вялікую цікавасьць да гэткага бізнэсу ў Афрыцы выявілі былі баўгары, але ўсё ж расейцы зь беларусамі іх апярэдзілі.
Арганізоўваюць групы вайсковых спэцыялістаў расейскія фірмы, набліжаныя да “Рособоронэкспорту”. Дзейнічаюць яны легальна, у інтэрнэце можна знайсьці іх аб’явы аб наборы спэцыялістаў. Яны і фармуюць групы на 12–15 чалавек, якія час ад часу мяняюцца. Беларускія вайсковыя пэнсіянэры ўжо асвоілі маршруты ў Альжыр, Кот д’Івуар, Уганду, іншыя краіны. Найбольшым попытам там карыстаюцца авіямэханікі й пілёты.
Праца бывае і небясьпечная, — гаворыць адзін зь беларускіх адстаўнікоў, які рыхтуецца да паездкі ў Афрыку:
(Адстаўны афіцэр: ) “Безумоўна, небясьпечная, ступень небясьпекі большая, чым у нас, таму што там многіх расходных матэрыялаў няма. Адсутнічаюць і сродкі аб’ектыўнага кантролю, якія вядуць запіс парамэтраў палётаў”.
Акрамя таго, падвышаюць небясьпеку ўнутраныя канфлікты і войны, якія часам вядуцца ў гэтых нестабільных краінах. Але рызыка і дадаткова аплачваецца.
Найбольш небясьпечная праца ў пілётаў рэактыўных самалётаў і верталётаў. Адзін зь беларускіх пілётаў, вайсковы пэнсіянэр зь Бярозы, нядаўна загінуў ва Ўгандзе — разьбіўся разам з самалётам. Ён пілятаваў адрамантаваны “МіГ-21” і зрабіў трагічную памылку. Гэты няшчасны выпадак не адбіўся на жаданьні іншых ехаць на заробкі ў Афрыку, не адаб’ецца і інцыдэнт у Кот д’Івуары, перакананыя беларускія адстаўнікі:
(Адстаўны афіцэр: ) “Тут вайсковаму пэнсіянэру няма дзе ўладкавацца. Дык гэта лічыцца выгадным з-за нашай галечы”.
Гл. таксама Ці абстрэльвалі беларускія наёмнікі ў Кот-д’Івуару францускіх міратворцаў?