Лінкі ўнівэрсальнага доступу

28 лістапада пройдзе канфэрэнцыя былых кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад апазыцыі, магчыма за мяжой


Уладзімер Глод, Менск Гэтая дата была вызначаная на сустрэчы лідэраў партыяў, якія стаяць на плятформе “Пяцёркі плюс”. Ня выключана, што гэты форум можа адбыцца па-за межамі Беларусі.

Адзін зь лідэраў “Пяцёркі плюс” Анатоль Лябедзька паведаміў, што ягоныя калегі маюць прагматычна-практычны погляд на агульнабеларускую канфэрэнцыю былых кандыдатаў у дэпутаты ад апазыцыі:

(Лябедзька: ) “Мы б вельмі хацелі знайсьці мажлівасьць, каб захаваць каманды патэнцыйных кандыдатаў. У пераважнай большасьці яны спрацавалі добра. І губляць гэты патэнцыял было б неразумна. Трэба знайсьці форму, як гэта захаваць”.

Наконт формы аб’яднаньня існуюць розныя думкі — ад дэпутацкага сходу, які будзе склікацца ў залежнасьці ад неабходнасьці, да альтэрнатыўнага афіцыйнаму Народнага парлямэнту. Галоўны крытэр тут — найбольшая эфэктыўнасьць. Менавіта пра гэта і пойдзе асноўная гаворка 28 лістапада.

На сёньняшнім паседжаньні разглядаліся і розныя форс-мажорныя абставіны, якія могуць узьнікнуць пры падрыхтоўкі канфэрэнцыі. Калі зьявяцца вялікія праблемы, то праўдападобным выглядае правядзеньне форуму за межамі Беларусі. Акрамя таго “Пяцёрка плюс” вяртаецца да паездак у рэгіёны, якія рэгулярна праводзіліся падчас падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў. Гаворыць Анатоль Лябедзька:

(Лябедзька: ) “Мы прынялі рашэньне працягваць кампанію працы з насельніцтвам і з нашымі актывістамі. У бліжэйшы час адбудуцца некалькі паездак у рэгіёны”.

(Карэспандэнт: ) “Ужо вызначаныя напрамкі?”

(Лябедзька: ) “У бліжэйшыя суботу й нядзелю (пакуль мы наўмысна не называем рэгіёнаў) такія сустрэчы мы правядзем”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG