ВАШЫНГТОН. У адстаўку пайшлі два сябры кабінэту Джорджа Буша – міністар гандлю Дональд Эванс і міністар юстыцыі, які адначасова зьяўляецца Генэральным пракурорам краіны, Джон Эшкрафт. Прэзыдэнт ЗША прыняў іх адстаўкі. Пакуль невядома, хто заменіць гэтых двух міністраў, якія працавалі ў кабінэце са студзеня 2001 году. Джон Эшкрафт карыстаецца вялікай падтрымкай з боку канзэрватыўнага крыла Рэспубліканскай партыі, але жорстка крытыкуецца прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі і праваахоўчымі арганізацыямі за некаторыя антытэрарыстычныя меры, што былі ўведзеныя пасьля нападаў 11 верасьня.