Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: выкрадальнікі супрацоўнікаў ААН працягнулі тэрмін ультыматуму


КАБУЛ. Выкрадальнікі траіх супрацоўнікаў ААН працягнулі тэрмін ультыматыму да серады. Урад Аўганістану і прадстаўнікі ААН, са словаў экстрэмістаў, да серады абяцалі даць адказ. Тымчасам кіраўнік міратворчай місіі ў Аўганістане Жан-Мары Гаюно заявіў, што міжнародная супольнасьць не павінная супакойвацца на дасягнутым ў Аўганістане палітычным прагрэсе, які выявіўся ў правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў. Увесну ў Аўганістане маюць адбыцца парлямэнцкія выбары, нашмат больш складаныя і датклівыя ў пляне бясьпекі. Сп. Гаюно заклікаў міжнародную супольнасьць “аказваць фінансавую, эканамічную, палітычную і ваенную падтрымку, каб Аўганістан мог дэманстраваць заўважную палітычную сталасьць”.
XS
SM
MD
LG