Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Апэрацыя ў Фалюджы працягнецца прынамсі некалькі дзён", заяўляе камандаваньне арміі ЗША


БАГДАД: Каля 6 тыс. марскіх пехацінцаў ЗША і каля 2 тыс. ірацкіх жаўнераў працягваюць баі ў Фалюджы. Генэрал-лейтэнант арміі ЗША Томас Мэтц заявіў, што зьнешнія лініі абароны інсургентаў зламаная, але малыя групы паўстанцаў працягваюць жорсткі супраціў. Камандаваньне апэрацыяй заяўляе, што бітва за Фалюджу працягнецца як найменш некалькі дзён. Томас Мэтц паведаміў, што былі забітыя 12 жаўнераў ЗША і заявіў, што колькасьць ахвяраў сярод мірных жыхароў “вельмі невялікая”. Мэтц лічыць, што кіраўнік тэрарыстычнай групоўкі Абу Мусаб аз-Заркаўі пакінуў горад.
XS
SM
MD
LG