БАГДАД: Амэрыканскія сілы ўвайшлі ў цэнтр Фалюджы і падаўляюць супраціў апорных пунктаў суніцкіх паўстанцаў. Каля 6 тыс. марскіх пехацінцаў ЗША кал 2 тыс. ірацкіх жаўнераў уварваліся у горад з поўначы. Прэм’ер часовага ірацкага ўраду Іяд Аляўі заклікаў паўстанцаў скласьці зброю, каб пазьбегнуць зьнішчэньня гораду. Пра дакладную колькасьць ахвяраў не паведамляецца. Паводле лекараў, учора ў першы дзень наступу загінулі як мінімум 12 чалавек. Сёньня загінулі два жаўнеры ЗША. Аляўі прызначыў генерала Абдула Кадэра Магана часовым вайсковым губэрнатарам Фалюджы. Тымчасам на загад прэм’ера у Багдадзе, Фалюджы і Рамадзі на неакрэсьлены час уведзеная каменданцкая гадзіна, а таксама на двое сутак блякаваны міжнародны аэрапорт. Часовы міністар замежных справаў Хашыяр Зэбары сказаў у Каіры, што апэрацыя ў Фалюджы зробіць ўплыў на бясьпеку ўсяе краіны.
(Зэбары:) – Гэта вельмі важная апэрацыя. Сапраўды, наступствы Фалюджы дадуць сур’ёзны імпульс агульнай сытуацыі бясьпекі ў Іраку.
ААН-аўскае агенцтва ў справе ўцекачоў выказала глыбокую занепакоенасьць тым, што тысячы чалавек пакінулі Фалюджу, ўцякаючы ад баёў паміж сіламі ЗША і паўстанцамі.