Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпісаная дамова аб спыненьні ваенных дзеяньняў у Дарфуры


АБУДЖА, Нігерыя. Суданскі ўрад і дзьве паўстанцкія групоўкі з правінцыі Дарфур сёньня падпісалі пагадненьне аб спыненьні збройных дзеяньняў і бясьпецы уцекачоў з гэтай разбуранай вайной правінцыі Судану. Дамоўленасьці падпісаныя ў прысутнасьці кіраўніка Рады Афрыканскага Зьвязу, прэзыдэнта Алюсэгуна Абасан’ё. Абодва бакі пагадзіліся спыніць усялякія варожыя дзеньні – у тым ліку паветраныя -- і забясьпечыць ахову 1,5 мільёнаў уцекачоў. Бакі спадзяюцца, што дамоўленасьці пакладуць крэс вайне, якая доўжыцца 20 месяцаў і каштавала некалькі дзясяткаў тысяч жыцьцяў.
XS
SM
MD
LG