Знаходзячыся ў Лёндане, у штаб-кватэры Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця, Вілем Боўт адзначае, што Расея і іншыя краіны былога савецкага лягера ніколі ня меліся так добра, як цяпер.
Паводле Боўта, падвышэньне цэнаў на нафту да 50 даляраў за барэль можа паспрыяць таму, што ў наступным годзе ў гэтым рэгіёне эканамічны рост можа дасягнуць ад 7 да 8 працэнтаў.
(Боўт: ) “Цэны на нафту і газ самі цягнуць за сабой Расею, а разам зь ёю Азэрбайджан, Казахстан і Туркмэністан (таксама гэта і высокія цэны на бавоўну). Цана на золата робяць тое самае ў Кыргызстане, а на алюміній – у Таджыкістане. Такім чынам, мы маем цэлы шэраг вельмі спрыяльных міжнародных эканамічных умоваў”.
Экспэрт банку аднак адзначае, што сувязь паміж нафтавым багацьцем і рэформамі можа быць цалкам адваротнай: чым больш прыродных багацьцяў мае краіна, тым менш настойлівыя ўлады ў ажыцьцяўленьні пазытыўных пераменаў.
(Боўт: ) “Галоўнае наступства вялікага аб’ёму натуральных багацьцяў – запаволеньне рэформаў”.
У дакладзе Эўрапейскага банку адзначаецца, што нават у такіх бедных на нафтавыя рэсурсы краінах як Армэнія і Грузія, рост эканомікі адпавядае рэгіянальнай тэндэнцыі. Паводле экспэрта, пасьпяховае замацаваньне гэтага росту залежыць ад посьпеху рэформаў.
(Боўт: ) “Рэформы, рэформы, рэформы. Іх укараненьне. Ня проста прыняцьцё законаў. Законы можа прыймаць хто заўгодна. Значна цяжэй праводзіць іх у жыцьцё”.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця даволі актыўна супрацоўнічае з вышэй названымі краінамі.
Праблемы ўзьнікаюць у каапэрацыі з дзьвюма іншымі дзяржавамі – Туркмэністанам і Беларусьсю. Гэтыя краіны, паводле экспэртаў банку, не адпавядаюць дэмакратычным крытэрам, замацаваным ў статуце гэтай фінансавай установы, і банк апошнім часам быў вымушаны скараціць свае пазыкі і праграмы падтрымкі гэтым краінам.
Вось як характарызуе сытуацыю ў Беларусі Вілем Боўт:
(Боўт: ) “Яны сфабрыкавалі рэфэрэндум, і цяпер краіна штораз болей адхіляецца ад канонаў дэмакратычных і празрыстых плюралістычных грамадзтваў, якія закліканы падтрымваць наш банк. Беларусь і Туркмэністан – два найгоршыя краіны ў нашым “банкаўскім партфэлі”. Мы сапраўды спачуваем народам гэтых краінаў, якім прыходзіцца перажываць гэтыя цяжкія часы”.
Гэты быў вядучы экспэрт Эўрапейскага банка рэканструкцыі і разьвіцьця Вілем Боўт.