Адным з пытаньняў, якія абмяркоўвалася ў часе ўчорашняга спатканьня прэм’ер-міністра Польшчы Марэка Бэлькі з прадстаўнікамі парлямэнцкіх фракцыяў, была сытуацыя ў Беларусі. Пасьля сканчэньня сустрэчы адзін зь яе удзельнікаў, прадстаўнік найбольш папулярнай польскай партыі “Грамадзянская плятформа” і былы міністар абароны Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў радыё Свабода:
(Камароўскі: ) “Я здолеў пераканаць практычна ўсіх, хто браў удзел у сустрэчы, у тым ліку і прэм’ер-міністра Марэка Бэльку ў тым, што Польшча на дзяржаўным узроўні мусіць знайсьці грошы на падтрымку грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Усе з гэтым пагадзіліся. Прэм’ер паабяцаў, што адпаведная папраўка ў бюджэт ня толькі магчымая, але яна будзе”.
Напярэдадні некаторыя апазыцыйныя палітычныя сілы ў Польшчы рэзка скрытыкавалі ўсходнюю палітыку цяперашняга польскага ўраду, заявіўшы аб яе поўным правале на ўкраінскім і беларускім кірунках. Працягвае Браніслаў Камароўскі:
(Камароўскі: ) “Цяпер зьявіліся новыя абставіны, цяперашняя сытуацыя ў нашых усходніх суседзяў – гэта новы выклік для нашай усходняй палітыкі, і таму на гэта патрэбныя дадатковыя грошы”.
Памеры будучай дзяржаўнай дапамогі ўкраінскай і беларускай грамадзкай супольнасьці пакуль невядомыя.