ЧАРКЕСК. Паліцыя расейскай аўтаномнай рэспублікі Карачаева-Чаркесіі знайшла целы 7 бізнэсоўцаў, забітых 11 кастрычніка на віле мясцовага магната Алі Каітава, зяця прэзыдэнта Карачаева-Чаркесіі Мустафы Бадтыева. Здарэньне выклікала новы крызіс у Паўночным Каўказе, тысячы крэўнікаў забітых мітынгуюць перад будынкам мясцовай адміністрацыі.