Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закладніцы з Косава дазволілі патэлефанаваць родным


ПРЫШТЫНА. Супрацоўніцы ААН 35-гадовай Шкіп’е Хабібі, выкрадзенай аўгаскіямі ваяўнікамі 10 дзён таму, сёньня далі патэлефанаваць дадому – у Косава. Закладніца сказала, што у яе добрае здароўе і захопнікі зь ёй не абыходзяцца жорстка. Разам са Шкіп’е Хабібі былі захопленыя яшчэ два супрацоўнікі ААН – ірляндка Анэта Фляніган і філіпінец Ангеліта Раян. Выкрадальнікі патрабуюць выпусьціць з турмаў усіх паланёных талібаў. Тэрмін ультыматума сыходзіць у аўторак. Вядуцца перамовы з выкрадальнікамі.
XS
SM
MD
LG