Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Арктыцы хутка цяплее, паказвае дасьледаваньне


ОСЛА. У дасьледаваньні, фінансаваным васьмю краінамі і апублікаваным сёньня, гаворыцца, што Арктыка церпіць ад глябальнага пацяпленьня ўдвая больш, чым рэшта плянэты. Паводле справаздачы, тэмпэратура ў Арктыцы падвышаецца ўдвая хутчэйшымі тэмпамі, чым у астатнім сьвеце і можа да 2100 году вырасьці на 4-7 градусаў паводле Цэльсію. У выніку, раставаньне арктычнага лёду можа пагражаць нармальнаму жыцьцю мільёнаў людзей і стварае пагрозу зьнішчэньня белых мядзьведзяў. Дасьледаваньне фінансавалі Злучаныя Штаты, Канада, Расея, Данія, Ісьляндыя, Швэцыя, Нарвэгія і Фінляндыя.
XS
SM
MD
LG