Віктар Юшчанка сёньня падпісаў пагадненьне зь лідэрам Партыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Украіны Анатолем Кінахам. Згодна зь ім, партыя дзелавых людзей заклікае галасаваць на выбарах за Юшчанку, а той у выпадку абраньня прэзыдэнтам абяцае стварыць урад народнага даверу з прадстаўнікоў розных парыяў. У суботу аналягічнае рашэньне на карысьць Юшчанкі ухваліла Сацыялістычная партыя Аляксандра Мароза. Апошні ўжо спрагназаваў, што ў другім туры Юшчанка атрымае 70% галасоў. На карысьць праўладнага кандыдата Януковіча на гэты час выступіла толькі Прагрэсіўная сацпартыя Натальлі Вітрэнкі.
Сёньня ж да ЦВК зьвярнуўся старшыня Вярхоўнай Рады Ўладзімер Літвін, які заклікае ўзмацніць кантроль за выбарчым працэсам, забясьпечыць большую празрыстасьць і недапушчэньне парушэньняў. На адрас Літвіна днямі прыйшоў ліст ад харкаўскіх міліцыянтаў, якія засьведчылі, якім чынам на іх чыніўся ціск і адбывалася фальсыфікацыя падчас першага туру выбараў. Усе гэтыя падзеі сьведчаць, што ва ўкраінскім грамадзтве існая раўнавага пачала зьмяняцца на карысьць апазыцыйнага кандыдата, — упэўнены рэдактар кіеўскага часопіса “Міг” Міхаіл Білэцькі:
(Білэцькі: ) “Маральная перавага на баку Юшчанкі, бясспрэчна. Перш за ўсё таму, што Януковіч адмовіўся ад тэледэбатаў. Гэта козыр, які ў спраўных руках каманды Юшчанкі можа быць добрым бонусам”.
Міхаіл Білэцькі зазначае, што Януковіч фактычна вычарпаў свае козыры. Яшчэ раз падвысіць пэнсіі, як ён рабіў гэта перад першым турам, ён ня здолее. Адначасова з расейскіх крыніцаў прыйшла інфармацыя, што Януковіч увогуле нібыта разглядае пытаньне пра сваё магчымае зьняцьцё зь перадвыбарчай гонкі. Пацьвярджэньня ва ўкраінскіх колах гэтая інфармацыя ня мае. Аднак Міхаіл Білэцькі не выключае, што пэўныя сцэнары сапраўды распрацоўваюцца з мэтай сарваць другі тур галасаваньня, ня вызначыць пераможцу і праводзіць паўторныя выбары. Гэта магчыма, калі Юшчанка застанецца адзін у выбарчым бюлетэні й не набярэ больш за 50% галасоў.
Другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны пройдзе 21 лістапада. Паводле закону, ЦВК абавязаная апублікаваць вынікі першага туру да серады. Чакаецца, што лідэрам прэзыдэнцкай гонкі будзе абвешчаны Віктар Юшчанка. Паводле папярэдніх зьвестак ЦВК, у першым туры галасаваньня абодва асноўныя канкурэнты — прэм’ер Віктар Януковіч і лідэр апазыцыі Віктар Юшчанка маюць каля 40% галасоў кожны.