Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія фракцыі пакуль не дамовіліся наконт супрацоўніцтва ў выпадку сьмерці Ясіра Арафата


ГАЗА: Групоўка ХАМАС паведаміла, што пакуль не дасягнута пагадненьня паміж прэм’ерам Ахмэдам Курэй і палестынскімі фракцыямі ў справе аб’яднанага кіраўніцтва ў выпадку сьмерці Ясіра Арафата. Аб гэтым заявіў прадстаўнік Хамасу- Мушыр аль-Насры. З часу як тыдзень таму Арафат быў перавезены ў парыскі шпіталь, палестынскія прадстаўнікі правялі шэраг сустрэч і кансультацыяў ў галінах палітыкі і бясьпекі. Французкія лекары пакуль не паведамляюць, што стан здароў’я Арафата рэзка пагоршыўся. Сёньня, міністр абароны Ізраілю Шаул Мафаз заявіў, што Ізраіль гатовы да пахаваньня Арафат ў Паласе Газы.
XS
SM
MD
LG