МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін падпісаў, а абедзьве палаты расейскага парлямэнту ўхвалілі пратакол да дамовы аб супрацоўніцтве паміж Расеяй і Эўразьвязам улучна зь 10-ю ягонымі новымі членамі. Дамова датычыць зьніжэньня мыта на грузы, што перамяшчаюцца з Расеі ў ейны Калінінградзкі анкляў, які аточаны краінамі Эўразьвязу Польшчаю і Летувою. Расейскія ўрадоўцы выказалі спадзеў, што падпісаньне дамовы дасьць Расеі новыя магчымасьці для ўціску на Латвію і Эстонію з мэтаю дабіцца большых правоў для расейскамоўных мяншыняў у гэтых краінах. Афіцыйнае падпісаньне пратаколу чакаецца на наступным тыдні.