Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ядравыя праграмы Сэула і Тэгерана пад міжнародным разглядам


СЭУЛ. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш і прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Ро Му Хен дамовіліся аб’яднаць намаганьні, каб дамагчыся працягу шматбаковых перамоваў у справе спыненьня распрацоўкі Паўночнай Карэяй ядравай зброі. У мінулым месяцы Пхеньян байкатаваў чацьвёрты раўнд перамоваў, у якіх бралі ўдзел Паўночная і Паўднёвая Карэі, ЗША, Кітай, Японія і Расея.

ПАРЫЖ. У Парыжы працягваюцца перамовы паміж прадстаўнікамі Эўразьвязу й Ірану – аб прыпыненьні іранскіх праграмаў узбагачэньня ўрану. Перамовы пачаліся ў пятніцу. Пакуль не дасягнутыя дамоўленасьці аб тэрмінах прыпыненьня праграмы. Рашэньне мусіць быць прынятае да канца лістапада, калі адбудзецца паседжаньне Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргіі.ЗША настойваюць, каб пытаньне аб іранскай ядравай праграме разгледзела Рада Бясьпекі ААН. Міністар замежных справаў Лі Чжаадзін, які сёньня знаходзіцца з візытам у Тэгеране, выступіў супраць такога разгляду.
XS
SM
MD
LG