Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада Міжрэлігійнага Дыялёгу заклікала мусульманаў і каталікоў аб''яднаць намаганьні


ВАТЫКАН. Рада Міжрэлігійнага Дыялёгу заклікала мусульманаў і каталікоў аб’яднаць намаганьні, каб засьцерагчы дзяцей ад сатанінскага сэксульнага злоўжываньня, гандлю дзіцячымі органамі і выкарыстаньня дзяцей ў ваенных канфліктах. У адмысловым звароце з нагоды заканчэньня мусульманскага посту -- Рамадану, якое прыпадае на палову лістапада, гаворыцца, што неабходна аб’яднаць высілкі, каб нагадаць чалавецтву пра годнасьць кожнага створанага Богам чалавечага жыцьця. У дакумэнце гаворыцца, што каталікі і мусульмане павінны рашуча асудзіць любыя дзеяньні, ахвярамі якіх становяцца дзеці.
XS
SM
MD
LG