Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя выступіць супраць далучэньня Македоніі да Эўразьвязу і НАТО


АТЭНЫ. Грэцыя заявіла, што яна выступіць супраць далучэньня Македоніі да Эўразьвязу і НАТО, калі ня будзе вырашанае пытаньне назову гэтай краіны. Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў ды іншыя міжнародныя арганізацыі ўжываюць назоў “Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія”. Грэцыя, якое мае правінцыю з назвай “Македонія” лічыць, што ідэнтычны назоў суседняй краіны можа стаць падставай для тэрытарыяльных прэтэнзіяў. Сёлета Македонія выступіла з афіцыйнай заяўкай на ўступленьне ў Эўразьвяз, і спадзяецца далучыцца да НАТО ў 2007 г. Аднак гэта патрабуе аднагалоснага рашэньня ўсіх цяперашніх сяброў гэтых арганізацыяў, да якіх даўно належыць Грэцыя.
XS
SM
MD
LG