Міліцыянты згадалі, што напачатку кастрычніка Мікіту затрымалі супрацоўнікі менскай міліцыі. У заплечніку знайшлі балёнчыкі з фарбай. Гэтага было дастаткова, каб скласьці пратакол за дробнае хуліганства і за парушэньне грамадзкага парадку.
Мікіта прыйшоў у суд, а міліцыянты — не. На наступны дзень судзьдзя вынес прысуд завочна — 15 сутак арышту. Мікіту затрымалі празь некалькі дзён, і пакараньне ён адбыў у спэцпрыёмніку на вуліцы Акрэсьціна.
Міліцыянты Баранавіцкага аддзелу міліцыі паведамілі Радыё Свабода, што адпусьцяць Мікіту Сасіма, як толькі зь Менску паступіць пацьверджаньне, што ён адбыў пакараньне.