(Валер Карбалевіч: ) “Выбары прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі, найбольш уплывовай краіны ў сьвеце, — гэта падзея, якая мае значны ўплыў на сытуацыю ў сьвеце, разьвіцьцё міжнародных падзеяў. Беларусь не выключэньне. І улады, і апазыцыя, і шырокая грамадзкасьць уважліва сачылі за ходам перадвыбарчай барацьбы, ладзілі прагнозы наконт уплыву перамогі таго альбо іншага кандыдата на беларуска-амэрыканскія дачыненьні.
Беларускія дзяржаўныя СМІ ў сваёй антыамэрыканскай прапагандзе вастрыё крытыкі скіроўвалі супраць прэзыдэнта Буша. Тут выкарыстоўваўся мэтад савецкай прапаганды, нібыта амэрыканскі народ ня згодны з палітыкай сваіх уладаў, а Вашынгтон, насуперак волі народу, выконваючы волю нафтавых карпарацыяў, разьвязаў вайну ў Іраку. Пры гэтым паказваліся антываенныя дэманстрацыі, якія ўлады разганяюць.
Напярэдадні рэфэрэндуму і па тэлевізіі, і ў кінатэатрах быў паказаны знакаміты фільм рэжысэра Мура “Фарэнгайт 9/11”, у якім акарыкатураны вобраз Буша. У незалежных СМІ нават зьявілася вэрсія, што беларускія ўлады сьвядома робяць стаўку на Кэры. Ці сапраўды дачыненьні зь Беларусьсю шмат залежаць ад таго, якая адміністрацыя знаходзіцца ў Белым доме? Ці зьмянілася б замежная палітыка ЗША адносна Беларусі, калі б перамог Кэры?”
(Аляксандар Класкоўскі: ) “Я думаю, што ў беларускага кіраўніцтва не было ніякіх ілюзіяў, што, нібыта, калі пераможа Кэры, то амэрыканская палітыка ў дачыненьні да Беларусі будзе болей лагоднай. А апошнімі тыднямі мы бачылі звычайную прапагандысцкую гульню. Бо насамрэч, і беларускі лідэр гэта добра адчувае: і з Бушам, і з Кэры ў яго, так бы мовіць, розныя групы крыві. І калі ўжо гэтую мэтафару працягваць, то ў абодвух амэрыканскіх прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта (цяпер ужо адзін зь іх перамог) у крыві дэмакратыя.
Днямі вельмі проста і выразна на гэты конт выказаўся амэрыканскі амбасадар у Беларусі Джорж Крол. Ён сказаў, што і Буш і Кэры пацьвердзілі сваю падтрымку дэмакратыі ў Беларусі. І яшчэ адзін красамоўны штрых. Менавіта Кэры быў адным з спонсараў “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”. Таму, зразумела, у выпадку сваёй перамогі ён рэалізоўваў бы палажэньні гэтага закону.
Што да беларускай прапаганды, то яна, я лічу, неразваротлівая, дастаткова інэртная. А ў дадзеным выпадку яна наўпрост б’е па дзейнай мішэні, так бы мовіць. Калі б перамог Кэры, то ён стаў бы гэтакай самай мішэньню і яго бы бэсьцілі зь ня меншым імпэтам”.
(Алесь Лагвінец: ) “Цяжка шукаць штосьці звышрацыянальнае ў дзейнасьці беларускіх уладаў. Па звычцы крытыкаваліся ЗША. Я згадваю 1986 год, калі Рэйган змагаўся за пасаду прэзыдэнта з Дукакісам. Тады савецкая прапаганда ўспрыняла як паразу СССР і ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва выбраньне ў другі раз Рэйгана. Цяпер тая ж сытуацыя. Гэта такі інстынктыўны, падставовы антыамэрыканізм, які ў крыві ў нашых уладаў. Ён і адлюстроўваўся адпаведным чынам у дзяржаўных СМІ.
Хаця я лічу, што перамога Кэры магла быць больш спрыяльнай для Беларусі. Таму што дэмакраты больш увагі надаюць праблеме абароны правоў чалавека ва ўсім сьвеце. Але ня варта супрацьстаўляць гэтых двух палітыкаў. Амэрыканскія лідэры, найперш, адстойваюць свой нацыянальны інтэрэс на ўсясьветнай арэне. А нацыянальны інтарэс ЗША — гэта падтрымка дэмакратыі ва ўсім сьвеце”.
(Карбалевіч: ) “Апошнім часам, калі выбарчая кампанія ў ЗША блізілася да фінішу, беларускія СМІ вельмі акцэнтуюць увагу на заганах амэрыканскай дэмакратыі. Нібыта і сыстэма выбараў архаічная, і падлік галасоў не адпрацаваны, і выбарчае заканадаўства ў кожным штаце сваё, і замежным назіральнікам чыняць перашкоды. Напрыклад, беларускіх назіральнікаў зусім не пусьцілі. І ўвогуле, гледзячы па выніках галасаваньня, ЗША — расколатая нацыя. Ня тое што ў Беларусі, дзе на рэфэрэндуме, нібыта, адзначаная аднадушная падтрымка прэзыдэнта. Які сэнс гэтых прапагандысцкіх выпадаў?”
(Класкоўскі: ) “Тут мы бачым такую клясычную мэтоду, калі шукаюць трэску ў чужым воку. Дарэчы, менавіта так была пабудаваная савецкая прапаганда. Згадаем тыя перадачы на савецкім тэлебачаньні, калі ў рэпартажах з Захаду паказвалі нейкія памыйкі, валацугаў. Увогуле, беларуская прапаганда зрабіла нават, мабыць, крок назад у параўнаньні з савецкай прапагандай. Таму што тады ўсё ж імкнуліся падвесьці нейкі ідэалягічны падмурак. А тут усё зьведзена да ўзроўню сваркі на кухні, паводле прынцыпу “самі дурні”.
І што тычыцца выбарчай сыстэмы ў ЗША. Сапраўды, яе мэханізм можа падацца ў нейкіх частках архаічным, састарэлым. Пэўна, нешта будзе мяняцца. Але галоўнае тое, што яна ўжо 200 гадоў працуе і, ва ўсякім разе, яна не дапускае да ўлады маргіналаў, танных папулістаў, выпадковых людзей. І потым, афіцыйныя вынікі выбараў і дадзеныя незалежных сацыялягічных апытаньняў не разыходзяцца ў разы, як бывае ў Беларусі. Таму дай Бог каб некалі ў нашай краіне была такая “антыдэмакратычная” выбарчая сыстэма”.
(Лагвінец: ) “Гэта тлумачыцца найперш імкненьнем нашых уладаў паказаць, што ў дачыненьні да Беларусі выкарыстоўваюцца падвойныя стандарты. Вось, маўляў, у ЗША хапае сваіх праблемаў, а яны яшчэ лезуць з сваімі каштоўнасьцямі й прынцыпамі да нас у Беларусь. У нас, нібыта, самае дэмакратычнае заканадаўства ў сьвеце і гэта прызнаецца экспэртамі.
Безумоўна, частка нашага насельніцтва можа ўспрымаць гэтую прапаганду. Няма зусім дасканалай выбарчай сыстэмы, кожную можна ўдасканальваць бязьмежна. Варта сказаць, што калі параўнаць беларускую выбарчую сыстэму і амэрыканскую, то там не паўстае ніякіх сумневаў адносна афіцыйных вынікаў. Безумоўна, можа быць пералік галасоў. Дарэчы, калі ў ЗША адзін з кандыдатаў папрасіў зрабіць пералік галасоў, яго зрабілі. А ці быў дзесьці зроблены пералік галасоў у Беларусі пасьля выбараў і рэфэрэндуму 17 кастрычніка, хоць шмат кандыдатаў патрабавалі гэта зрабіць? А ў ЗША прайгралы прэтэндэнт Кэры адразу прызнаў сваю паразу”.
(Карбалевіч: ) “Курс амэрыканскай палітыкі адносна Беларусі вызначаны “Актам аб дэмакратыі ў Беларусі”. Важна адзначыць, што ён быў праведзены праз усе прадугледжаныя законам інстанцыі вельмі хутка, за два тыдні. Пасьля прыняцьця гэтага дакумэнта быў абнародаваны даклад ЦРУ, у якім значнае месца адводзіцца продажу Беларусьсю зброі Іраку ў абыход рашэньняў Рады бясьпекі ААН. Паводле “Акту аб дэмакратыі ў Беларусі”, праз кароткі час адміністрацыя ЗША павінна прадставіць Кангрэсу інфармацыю аб банкаўскіх рахунках Лукашэнкі й ягонага атачэньня. У зьвязку з гэтым, які ваш прагноз адносна разьвіцьця беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў?”
(Класкоўскі: ) “Хачу падкрэсьліць тыя варункі, у якіх прымаўся “Акт аб дэмаратыі ў Беларусі”. Буш яго падпісаў у момант, калі ў яго было ўсялякіх клопатаў вышэй галавы: перадвыбарчая барацьба, Ірак і іншае. Таму гэта ў пэўнай ступені дэманстрацыйны жэст. Гэта значыць, што палітыка, якая закладзеная ў гэты акт, будзе рэалізоўвацца вельмі жорстка, энэргічна. Эўропа, падаецца, таксама амаль дасьпела да таго, каб далучыцца да такога курсу адносна Беларусі. Таму што існуе поўнае расчараваньне ў эфэктыўнасьці так званай “пакрокавай стратэгіі”.
Цяпер усплыла тэма незаконнага гандлю зброяй. І калі ўсялякія візавыя забароны ня надта могуць закрануць беларускае найвышэйшае кіраўніцтва, яно да іх прызвычаілася, то тут могуць быць балюча закранутыя камэрцыйныя інтарэсы ў гандлі зброяй.
Апошнія падзеі, напрыклад, візыт Лукашэнкі ў Кіеў, сьведчаць, што беларускі лідэр апынуўся амаль у вакуўме нават у межах СНД, болей таго, нават у межах славянскага трохкутніка. Сукупнасьць усіх гэтых чыньнікаў падводзіць да высновы, што цяпер для афіцыйнага Менску сытуацыя складваецца болей цяжкая, напружаная, якая пакідае менш прасторы для манэўру, чым гэта было пасьля выбараў 2001 году. І цяпер заклікам “Давайце пачнем стасункі з чыстага ліста” ўжо ніхто не паверыць”.
(Лагвінец: ) “Ня думаю, што ў хуткай будучыні адкрыюцца якіясьці банкаўскія рахункі за мяжой з шматмільённымі лічбамі нашых вышэйшых дзяржаўных службоўцаў. “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі” — гэта яскравая і відавочная пазыцыя ЗША. Ён мае, найперш, сымбалічнае значэньне. Вельмі важна, каб і Эўропа пільна ставілася да беларускай праблематыкі. Але ня варта перабольшваць значэньня такіх сымбалічных крокаў. Вельмі цяжка зрабіць дыфэрэнцыяцыю, ізаляваць рэжым, а не народ. Лёс Беларусі, найперш, вырашаецца ў Беларусі. І ад таго, як будуць разьвівацца падзеі ў нас у Беларусі, будуць залежыць наступныя крокі дапамогі дэмакратыі ў Беларусі, якія будуць рабіць ЗША, Эўропа і, спадзяюся, Расея”.
(Карбалевіч: ) “Такім чынам, прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, перавыбары прэзыдэнтам Джорджа Буша наўрад ці паўплываюць на замежную палітыку Злучаных Штатаў увогуле і на беларуска-амэрыканскія дачыненьні ў прыватнасьці. ЗША будуць кіравацца “Актам аб дэмакратыі ў Беларусі”. Афіцыйны Менск таксама не зьбіраецца мяняць сваёй палітыкі. Таму, можна меркаваць, што беларуска-амэрыканскія дачыненьні застануцца напружанымі з тэндэнцыяй да абвастрэньня”.