КАБУЛ. Першы прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай паабяцаў змагацца з уладай палявых камандзіраў і залежнасьцю эканомікі краіны ад вырошчваньня ды гандлю наркотыкамі. Хамід Карзаі заявіў аб сваім жаданьні стварыць урад, які будзе абапірацца на законы і дзяржаўныя іністытуты. Каразаі таксама выказаў спадзяваньне на вызваленьне трох супрацоўнікаў ААН, якія былі захопленыя ў закладнікі прадстаўнікамі групоўкі "Джайх аль-Муслімен", што адколалася ад Талібану. Прадстаўнікі групоўкі заявілі агенцтву "Асашыэйтэд Прэс", што перамовы з прадстаўнікамі аўганскага ўраду і ААН скончыліся безвынікова, а кіраўніцтва групоўкі сёньня будзе прымаць рашэньне аб забойстве закладнікаў. Гэтыя словы пакуль не пацьвердзілі іншыя крыніцы.