Найперш – як адчувае сябе Андрэй Шантаровіч: я гутарыла зь ім учора, і спадар Андрэй кажа, што ён амаль не ўстае, у яго панізіўся ціск, увесь час яму хочацца спаць. За ім наглядаюць знаёмыя лекары. У дзяржаўныя ўстановы аховы здароўя Андрэй Шантаровіч не зьвяртаўся. Ён галадае ў памяшканьні рэдакцыі “Местной газеты”. Каб рабіць адпаведныя працэдуры, неабходныя пры галадоўцы, Андрэя Шантаровіча возяць да хаты. Галоўны рэдактар “Местнога времени” схуднеў ужо на прыблізна 10 кіляграмаў.
Я запыталася ў Андрэя Шантаровіча, чаму ён абраў такую скрайнюю меру пратэсту як галадоўка і, ахвяруючы сваім здароўем, спрабуе дамагчыся справядлівасьці. Вось што ён адказаў:
(Шантаровіч: ) “У любым выпадку ўлады бачаць, што я пратэстую супраць іх дзеяньняў. Яны не павінны былі рабіць гэтага ніколі. Гэта абсурдная сытуацыя, калі зачыняецца газэта, калі яна не даходзіць да вялікай колькасьці чытачоў. Сядзець і маўчаць я не магу. Гаварыць я таксама не магу, таму што ў мяне няма газэты, праз якую я бы мог выказаць сваё меркаваньне. Мне засталося толькі гэта”.
Андрэй Шантаровіч кажа пра падтрымку, якую яму аказваюць многія людзі. У рэдакцыю “Местнога времени” ўвесь час нехта заходзіць, яму тэлефануюць. Учора калектыў газэты “Народная воля” зьвярнуўся з адкрытым лістом да міністра інфармацыі Уладзімера Русакевіча. Працытую фрагмэнт з гэтага ліста: “Скажыце сваё слова – ня дайце памерці Андрэю Шантаровічу. Ня дайце памерці “Местной газете”! Ня дайце памерці іншым незалежным выданьням! Вы – міністар інфармацыі, а ня кат свабоднага слова”, – пішуць міністру інфармацыі Уладзімеру Русакевічу супрацоўнікі газэты “Народная воля”. Але, як кажа Андрэй Шантаровіч, ніякай рэакцыі ад міністэрства інфармацыі пакуль не было.
Сёньня сямнаццаты дзень галадоўкі. Паводле лекараў, галадоўка больш за 14 дзён шкодная для здароўя і можа прывесьці да сьмяротнага выніку. У чалавека паніжаецца імунітэт, чалавек становіцца безабаронны перад рознымі інфэкцыямі. Пагаршаецца стан скуры, пазногцяў, валасоў, сьлізістых, ныркі ня могуць выводзіць шлякі, і пачынаецца атручваньне арганізму прадуктамі распаду.
То – мэдычны бок галадоўкі, а цяпер пра маральны бок гэтай праблемы. Філёзаф Валянцін Акудовіч лічыць, што чакаць, што ўлады саступяць патрабаваньням галадоўнікаў, не выпадае. І ў цяперашняй сытуацыі ў Беларусі галадоўкі маюць сэнс толькі ў маральным аспэкце. Па-першае, яны сьведчаць пра тое, што ў краіне ўзмацняюцца рэпрэсіі.
(Акудовіч: ) “Па-другое, гэта сьведчыць пра тое, што грамадзянская сьвядомасьць людзей усё больш падвышаецца. Нашыя людзі становяцца ўсё больш грамадзянамі з пачуцьцём сваёй годнасьці, з пачуцьцём права чалавека на свабоду, на іншыя правы, і ў гэтым пляне пашырэньне кола галадаючых – гэта вельмі добры знак менавіта ў гэтым сэнсе. Гэта сьведчыць пра тое, што паступова мы проста з народа становімся грамадзтвам”.