(Спадар Іван: ) “Напэўна, зьменіцца што-небудзь”.
(Спадар Аляксей: ) “У лепшы бок наўрад ці будзе”.
(Спадар Віктар: ) “Як яны былі дрэннымі, так і застануцца. А калі б абралі Джона Керы, былі б яшчэ горшымі”.
(Спадар Уладзімер: ) “Я лічу, што з такім прэзыдэнтам, як наш Аляксандар Рыгоравіч, нам ня страшныя ні Буш, ні якія там выбары”.
(Спадарыня Ларыса: ) “Неяк не задумвалася над гэтым”.
(Спадарыня Сьвятлана: ) “У амэрыканцаў свая краіна. У нас свая”.
(Карэспандэнт: ) “Як вынікі выбараў у ЗША паўплываюць на амэрыканска-беларускія дачыненьні?”
(Спадарыня Наталля: ) “Гэта залежыць ад Амэрыкі, а не ад нас”.
(Спадар Зьміцер: ) “Ізаляцыя як была, так і будзе”.
(Спадар Сяргей: ) “Думаю, ціск узмацніцца. І гэтак сур’ёзна ўзмацніцца. Калі Амэрыцы ўдасца падключыць Эўропу, то для Беларусі будуць праблемы. А наша эканоміка вельмі моцна залежыць ад заходнеэўрапейскай. Таму што адбылася пераарыентацыя на экспарт у Заходнюю Эўропу. І калі гэта спыніцца, то будуць тыя ж праблемы з валютай, курсам беларускага рубля”.
(Спадарыня Вера: ) “Я лічу, што хай яны ў сябе разьбіраюцца, а ня ў нас”.
(Спадарыня Галіна: ) “Ня думаю, што зьменяцца істотна. Таму што Амэрыка будзе працягваць сваю агрэсіўную палітыку. І імкнуцца кантраляваць усё. Яна не імкнецца, каб паміж дзяржавамі й народамі была гармонія, а імкнецца да сваёй выгады”.
(Спадар Максім: ) “Я падтрымліваю палітыку Злучаных Штатаў Амэрыкі”.
(Спадар Станіслаў: ) “Хочу, каб Эўрапейскі зьвяз падтрымаў ініцыятыву Буша і гэтыя санкцыі”.
(Спадар Віктар: ) “Я думаю, што было б лепш, каб Кэры выбралі”.
(Спадар Валеры: ) “Рэспубліканцы больш трывалыя, больш жорсткія ў гэтай палітыцы. Таму, можа, што і зьменіцца ў лепшы бок. Кэры — невядома хто. А Буш вядомы. І ў прынцыпе, Буш вядзе ў дачыненьні да Беларусі жорсткую палітыку, і я лічу, што гэта правільна”.
(Спадарыня Іра: ) “Мне на гэты конт цяжка сказаць нешта. Якія могуць быць адносіны паміж Бушам і намі? Я спадзяюся, што наш Лукашэнка і той Буш будуць большымі дыпляматамі, і, магчыма, усё наладзіцца, будзе ўсё нармалёва”.
(Спадар Віктар: ) “Адносіны паміж нашым кіраўніцтвам і кіраўніцтвам Амэрыкі, а таксама паміж Бушам і нашым прэзыдэнтам былі ня вельмі добрымі, і Буша выбралі. Таму такімі гэтыя адносіны і захаваюцца”.