БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз накіруе ў Ірак дадаткова 16,5 мільёнаў эўра на правядзеньне выбараў, што заплянаваныя на студзень наступнага году.
Пра гэта было заяўлена перад адкрыцьцём двухдзённага саміту Эўразьвязу ў Брусэлі.
Галоўныя тэмы саміту – шляхі разьвіцьця дачыненьняў паміж Эўропай і ЗША пасьля пераабраньня Джорджа Буша, дапамога Іраку і крызыс вакол іранскай ядзернай праграмы.
Заўтра лідэры 25 краінаў аб’яднанай Эўропы правядуць перамовы з ірацкім прэм’ерам Іядам Аляўі.