Аляксандар Лукашэнка падчас нарады, прысьвечанай фэстывалю “Славянскі базар”, якая адбылася 3 лістапада, крытычна выказаўся наконт панаваньня расейскай папулярнай музыкі ў эфіры беларускіх FM-станцыяў. Ён загадаў адвесьці 75% эфіру ў самы спрыяльны для слуханьня час для беларускіх выканаўцаў. “Пугачову мы чуем з кожнага праса. Я не кажу, што яе там не павінна быць. Вось 25% застанецца для іншых”, — сказаў Аляксандар Лукашэнка.
Пра новыя патрабаваньні да эфіру беларускім FM-станцыям яшчэ не даведзена афіцыйным чынам. Вось што гаворыць сакратарка Радыё “Бі-Эй”:
(Сакратарка: ) “У нас няма афіцыйнай паперы ад таго ж Міністэрства інфармацыі. Што 50% ёсьць — гэта так, а вось 75%…”
Галоўны рэдактар “Аўта-радыё” Юры Базан кажа, што для іх ня будзе праблемаў запоўніць 75% эфіру беларускімі выканаўцамі:
(Базан: ) “Мы, канечне, больш ставім, больш любім беларускамоўных выканаўцаў, таму што расейскамоўныя больш падобныя на расейскую папсу. Цяпер у нас больш за тысячу трэкаў менавіта беларускіх выканаўцаў. 50% мы робім абсалютна лёгка. Трэба будзе — зробім і 75%. У нас вельмі шмат жанраў. Многія нават і ня ведаюць, што музыка, якая ў нас часта гучыць, беларуская. Гэта інструмэнтальная музыка, джаз, блюз”.
На “Альфа-радыё” гучаць у асноўным песьні беларускіх выканаўцаў на расейскай мове.
Намесьнік дырэктара “Альфа-радыё” Сяргей Пашкоў тлумачыць гэта адсутнасьцю якаснай беларускамоўнай музыкі, а таксама тым, што некаторыя творы не адпавядаюць фармату “Альфа-радыё”. Ёсьць і іншыя акалічнасьці, палітычнага кшталту. Пасьля выступленьня шэрагу беларускіх гуртоў на канцэрце, прысьвечаным 10-годзьдзю кіраваньня Лукашэнкі, паступіў загад не ставіць іх кампазыцыі ў эфір радыёстанцыяў. Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў беларускай рэдакцыі “Радыё Рокс”. Супрацоўнікі радыё, якія пажадалі захаваць ананімнасьць, кажуць пра тое, што сярод дазволеных кампазыцыяў беларускіх музыкаў якасных ня вельмі шмат. Працягвае музычны журналіст Зьміцер Падбярэзскі:
(Падбярэскі: ) “75% беларускай музыкі ў FM-эфіры — гэта, на маю думку, нерэальна. Нельга вырашаць такія праблемы наскокам. Трэба адводзіць пэўны час для гэтага. А калі ўлічыць, што многія канцэрты беларускіх выканаўцаў забараняюцца, і яны ня маюць магчымасьці зарабіць грошы, дык адкуль жа зьявяцца новыя фанаграмы?”