Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі зрабіў заяву пра выбары ў ЗША


Юры Сьвірко, Менск На чарговым брыфінгу ў чацьвер 4 лістапада афіцыйны прадстаўнік беларускага МЗС Руслан Есін заявіў, што Беларусь уважліва сачыла за прэзыдэнцкімі выбарамі ў ЗША й паважае выбар амэрыканскага народу, аднак, паводле незалежных міжнародных назіральнікаў і СМІ, падчас выбараў адбыўся шэраг парушэньняў асноватворчых міжнародных забавязаньняў адносна выбараў.

Паводле беларускага МЗС, улады Злучаных Штатаў не зрабілі дастатковых намаганьняў па ліквідацыі сур’ёзных недахопаў у выбарчай сыстэме ЗША, выўяленых сёлета ў верасьні місіяй Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ.

“Таму”, заявіў Руслан Есін, “нас не зьдзіўляюць шматлікія паведамленьні пра зьнікненьне вялікай колькасьці датэрмінова дасланых па пошце бюлетэняў, збоі сыстэмы электроннага галасаваньня, запалохваньне выбарцаў, адсутнасьць выбарцаў у рэгістрацыйных сьпісах, немагчымасьць свабодна атрымаць інфармацыю ў участковых і акруговых камісіях аб працэдуры й месцах галасаваньня”.

Таксама МЗС Беларусі заявіла, што ўлады ЗША не забясьпечылі бесьперашкодную працу міжнародных назіральнікаў, у тым ліку беларускіх, а там, дзе назіральнікам далі акрэдытацыю, яны “былі абмежаваныя беспрэцэдэнтна жорсткімі патрабаваньнямі, якія высунулі мясцовыя ўлады штатаў”.

“Згаданыя факты ставяць пад сумнеў транспарэнтнасьць і дэмакратычнасьць правядзеньня выбараў, якія прайшлі ў ЗША”, гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара беларускага МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG