Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня пачынаецца саміт кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Сёньня ў сталіцы Бэльгіі пачынаецца двухдзённы саміт кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу. Мяркуецца, што на парадку дня сустрэчы будзе абмеркаваньне пытаньня аднаўленьня стасункаў паміж аб’яднанай Эўропай і Злучанымі Штатамі. Заўтра кіраўнікі краінаў Эўразьвязу сустрэнуцца з прэм’ер-міністрам пераходнага ўраду Іраку Іядам Аляўі, каб абмеркаваць фінансавую дапамогу аб’яднанай Эўропы Іраку. Гэтая дапамога будзе накіраваная на правядзеньне выбараў і рэканструкцыю краіны. На парадку дня саміту будуць таксама перамовы ў пытаньні спыненьня іранскай праграмы ўзбагачэньня ўрану, меры падвышэньня эканамічнай эфэктыўнасьці Эўразьвязу і выпрацоўка агульнай палітыкі ў галіне міграцыі.
XS
SM
MD
LG