Больш падрабязна распавесьці пра мэты і арганізацыю акцыі мы папрасілі Петра Коларжа– намесьніка старшыні вядомай чэскай маладзёвай арганізацыі "Маладыя хрысьціянскія дэмакраты", кіраўніка яе Паўднёва-мараўскай філіі.
(Коларж: ) “Гэта акцыя ўзьнікла на ініцыятыву "Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў". Канкрэтна арганізатарам зьяўляецца яе Паўднёва-мараўская філія. Акцыя пачалася ў Брне, але яна праходзіць па ўсяе Чэхіі.. Наша арганізацыя – маладзёвая, і таму мы найперш хочам далучыць да яе маладых людзей нашай краіны і напомніць ім, што ня так ужо і даўно у Чэхаславакіі перад лістападам 1989 году была вельмі падобная сытуацыя, як цяпер у Беларусі. У той час з замежжа дапамаглі нам, а цяпер наш абавязак – дапамагчы Беларусі.
Пачатак акцыі быў абвешчаны 28 кастрычніка ў дзень дзяржаўнага сьвята Чэхіі – дня незалежнасьці, ў Брне каля помніка Томашу Гарыку Масарыку. Там быў зачытаны зварот да грамадзтва.
Гэта акцыя ня толькі для моладзі, а, зразумела, і для шырокай грамадзкасьці. Пэтыцыя была распаўсюджаная па ўсіх сярэдніх школах ў Чэскай рэспубліцы, а таксама на вышэйшыя навучальныя установы, на іншыя маладзёвыя і грамадзкія арганізацыі, якія могуць праводзіць збор подпісаў.
У розных гарадах будуць праходзіць інфармацыйныя акцыі, дзе грамадзяне будуць запрошаныя паставіць свае подпісы пад гэтай пэтыцыяй.
У гэтыя дні праходзіць збор подпісаў па цэлай рэспубліцы. 17 лістапада ён будзе закончаны і мы паспрабуем перадаць пэтыцыю беларускай амбасадзе. Гэта значыць, што акцыя скіраваная да афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у Чэскай Рэспубліцы. Пад час перадачы пройдзе мітынг, дэманстрацыя, да ўдзелу якіх будзе запрошана шырокая грамадзкасьць”.