Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны Інстытут прэсы заклікаў Аляксандра Лукашэнку "спыніць кампанію перасьледу незалежнай прэсы".


Вена. Міжнародны Інстытут прэсы са штаб-кватэраю ў Вене заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць кампанію перасьледу незалежнай прэсы. У заяве, зьвернутай да Лукашэнкі, асуджаецца сямідзённы арышт журналіста Паўла Мажэйкі, які ўзяў удзел у несанкцыяванай акцыі, скіраванай супраць уціску прэсы чыноўнікамі, у прыватнасьці супраць штрафаваньня галоўнай рэдактаркі газэты “Біржа інфармацыі" Алены Раўбецкай за крытычныя публікацыі аб апошнім рэфэрэндуме.
XS
SM
MD
LG