Судзьдзя Аляксей Бычко два дні разглядаў адміністрацыйны пратакол, складзены інспэктарам міліцыі Цэнтральнага раёну Менску Ігарам Несьцяровічам. Міліцыянт у судзе патлумачыў, што ў прыватным доме на вуліцы Паўлава ён бачыў некалькіх чалавек, якія сьпявалі песьні й гралі на, як ён выказаўся, “рэлігійных” інструмэнтах.
Спэцыяліст Менгарвыканкаму Ала Мартынава патлумачыла, што паводле новага закону аб рэлігіі сябры індуісцкай суполкі мусяць браць дазвол, каб ладзіць сумесныя набажэнствы ў прыватным доме. Папярэджаньне — найменшае пакараньне, прадугледжанае законам аб масавых мерапрыемствах. Вернік Сяргей Малахоўскі лічыць, што гэты судовы працэс над імі не апошні.
(Малахоўскі: ) “Разумеем, што нас, як нібыта новы рэлігійны рух, хочуць прыбраць з тэрыторыі Беларусі, каб не было канкурэнтаў той асноўнай рэлігіі, якой даюць “зялёнае сьвятло”. Гэта адбываецца на карысьць манаполіі праваслаўнай царквы, што мае манапольнае права прадстаўляць Бога ў Беларусі — краіне, дзе перамагло праваслаўе”.
Сябры міжнароднай суполкі Сьвядомасьці Крышны заявілі Радыё Свабода, што паскардзяцца ў Камітэт у правах чалавека ААН.
Гл. таксама Беларускім крышнаітам пагражае ліквідацыя