Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыёляг Алег Манаеў лічыць, што сапраўдныя вынікі рэфэрэндуму і выбараў трэба як мага хутчэй давесьці да грамадзтва


Альгерд Невяроўскі, Менск Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў прэзэнтаваў 3 лістапада вынікі апытаньняў, праведзеных у часе рэфэрэндуму й выбараў. Паводле дырэктара інстытуту Алега Манаева, беларускія ўлады не атрымалі перамогі на рэфэрэндуме, а ў многіх акругах дэпутаты Палаты прадстаўнікоў рэальна абраныя не былі. Паводле спадара Манаева, цяпер галоўная задача апазыцыі — давесьці гэтыя вынікі да грамадзтва.

Супрацоўнікі інстытуту разам з калегамі з балтыйскай філіі службы Гэлапа пачалі апытаньні беларускіх выбарцаў пра іх стаўленьне да трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну Аляксандра Лукашэнкі яшчэ зь вясны. Але асноўныя апытаньні праводзіліся з 1 жніўня па 11 кастрычніка апытана 7000 чалавек, 14, 15 і 16 кастрычніка — 19 000 чалавек і ў асноўны дзень галасаваньня 17-га — звыш 18 000 чалавек. Таму, паводле прафэсара Манаева, вынік — 48,4% беларускіх выбарцаў прагаласавалі на рэфэрэндуме — “за” абсалютна дакладны (памылка складае менш за 1%).

Супрацоўнікі службы Гэлапа праводзілі 17 кастрычніка апытаньні, так званы экзыт-пол, на 150 участках ў 20 выбарчых акругах.

Паводле гэтых апытаньняў, дэпутаты рэальна былі абраныя ў Баранавіцкай-Усходняй, Мухавецкай, Аршанска-Дняпроўскай, Жлобінскай, Магілёўска-Прамысловай і Менскай-Сьвіслацкай акругах. А таксама ў Гомельска-Навабеліцкай, Мазырскай і Салігорскай сельскай, дзе выбары былі безальтэрнатыўныя.

У іншых жа акругах павінен быў адбыцца другі тур, дзе апазыцыйныя кандыдаты мелі нядрэнныя шанцы, а ў Менску у першым туры нават перамог Уладзімер Колас (БНФ) 63,27% галасоў, а не Ўладзімер Шокаў з праўладнай КПБ, як афіцыйна пададзена.

Алег Манаеў робіць паводле гэтых вынікаў такую выснову:

(Манаеў: ) “Я абсалютна перакананы ў тым, што разьвіцьцё краіны залежыць якраз ад гэтага фактару, а менавіта — ці даведаецца беларускі народ рэальныя вынікі галасаваньня 17 кастрычніка. Што ёсьць дзьве прыкладна роўныя групы беларускага народу, якія адпаведна маюць роўныя правы”.

На думку Алега Манаева, цяпер галоўная задача апазыцыі — як мага хутчэй данесьці гэтыя вынікі да грамадзтва.

Гл. таксама • Дырэктарка балтыйскага аддзяленьня Інстытуту Гэлапа тлумачыць, адкуль і як зьявілася лічба 48%
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG