Крычаўская раённая газэта “Ленінскі кліч” днямі надрукавала сьпіс платных паслугаў, якія прапануе мясцовым жыхарам управа адукацыі райвыканкаму. У сьпісе больш за 20 пунктаў – некаторыя зь іх мы ўжо назвалі. У дзіцячых садках найбольш карыстаюцца папулярнасьцю гурткі – ангельскай мовы, харэаграфічны і вакальны, а таксама дзіцячыя трэнажорныя залі. У школах ёсьць попыт на кампутарныя гульні, групы падрыхтоўкі да здачы тэстаў і… дыскатэкі.
Таньчаць цяпер у школах Крычаўскага раёну толькі за грошы. Каб трапіць на дыскатэку, сельскаму школьніку трэба заплаціць 330 рублёў, у горадзе – 400. Гэта за тры гадзіны танцаў. Найбольш дорага з усяго сьпісу ацэньваецца вывучэньне замежнай мовы – 610 рублёў за гадзіну.
За гужавы транспарт трэба плаціць тысячу рублёў за гадзіну. І гэта, дарэчы, адна з самых папулярных платных паслугаў. Людзі наймаюць школьнага каня, каб араць агароды альбо вазіць на заняткі дзяцей з аддаленых вёсак. Вось такім чынам сфэра адукацыі спрабуе зарабіць дадатковыя грошы.
Колькі ж удаецца такім чынам зарабіць й школам і дзіцячым садкам? У Крычаўскай раённай управе адукацыі мне сказалі, што сумы ня вельмі значныя. Напрыклад, у верасьні даход з дыскатэкаў усіх школаў раёну склаў 350 тысячаў рублёў. Ад кампутарных гульняў і трэнажорных заляў даход больш сьціплы – ад 100 да 200 тысячаў. Частка гэтых грошай ідзе на аплату кіраўніку, за камунальныя паслугі і на набыцьцё прыладаў. Гаворыць эканаміст управы адукацыі Тацьцяна Емельянава:
(Емельянава: ) “Нам даведзены плян платных паслугаў – 56 мільёнаў на год. У нас ужо 30 мільёнаў ёсьць. Гэта ўсё добраахвотна. Ніхто не прымушае, як гаворыцца. Аказаньне платных паслугаў – са згоды таго, хто іх атрымлівае”.
А як адрэагавалі крычаўцы на надрукаваны ў газэце сьпіс платных паслугаў? Якраз напярэдадні 7 лістапада крычаўцы ўзгадваюць адну з дэкляраваных заваёваў рэвалюцыі 1917 году – бясплатную адукацыю. Аднак зусім не з настальгіяй. Крычавец Лявон Сьвецік, кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня “Кантакт-цэнтр” упэўнены, што за савецкім часам і таксама цяпер бясплатная адукацыя – гэта толькі ідэалягічны фэтыш, а насамрэч – за ўсё трэба плаціць.
(Сьвецік: ) “Тыя сем’і, якія хочуць, каб у іх дзяцей былі больш-менш нармалёвыя стартавыя жыцьцёвыя магчымасьці, то яны знойдуць гэтыя грошы, зэканомяць на сваім сямейным бюджэце. А што давядзецца эканоміць – дык гэта зразумела, таму што зараз у людзей ня так шмат грошай, каб плаціць за ўсе гэтыя паслугі”.
Разам з тым крычаўцы гавораць, што ім не выпадае выбіраць – карыстацца платнымі паслугамі альбо не. Людзі вымушаныя плаціць грошы. Бо платныя паслугі шпаркімі тэмпамі разьвіваюцца менавіта ў сфэры мэдыцыны й адукацыі, калі размова ідзе пра самае каштоўнае для чалавека – пра здароўе і пра дзяцей.