У 1996 годзе сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік у складзе беларускай дэлегацыі выяжджаў у ЗША для вывучэньня законатворчага працэсу. Які ж варыянт лепшы для Беларусі – перамога Буша альбо Кэры?
(Лазавік: ) “Хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Я ня думаю, што карэнным чынам памяняецца палітыка Злучаных Штатаў адносна Беларусі ў тым, і ў другім выпадку”.
Паводле Мікалая Лазавіка, гэта зьвязана з тым, што Беларусь не мае вялікай ролі ў палітыцы й лёсе Злучаных Штатаў. Але які лёс чакае прыняты ў ЗША “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”?
(Лазавік: ) “У іх стабільнасьць заканадаўства цэніцца значна вышэй за яго дасканаласьць. Сам законатворчы працэс у іх дастаткова працяглы, і гэты акт у іх не адзін месяц на гэтай кухні варыўся ў кангрэсе. Таму я ня думаю, што першым крокам пасьля абраньня новага прэзыдэнта будзе адмена гэтага акта і ўстанаўленьне больш сяброўскіх адносінаў да Беларусі”.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава лічыць, што для Беларусі няма вялікай розьніцы ў тым, хто стане прэзыдэнтам у ЗША. Але ці мае ўплыў на Беларусь закон аб дэмакратыі?
(Абрамава: ) “Ня моцна Акт уплывае на сытуацыю ў Беларусі, і наўрад ці будзе ўплываць. Па першае, канкрэтны зьмест, а па другое, Беларусь ня вельмі моцна залежыць, хіба што апасрэдавана, ад стасункаў са Злучанымі Штатамі. Калі б сытуацыя была больш спрыяльнай у адносінах ЗША да Беларусі, то якраз тут гэтая залежнасьць магла праявіцца. А так, фактычна, гэта ні на што моцна не ўплывае, акрамя росту антыамэрыканскіх настрояў”.
Намесьнік начальніка ўпраўленьня інфармацыі МЗС Руслан Есін паабяцаў сёньня даць камэнтары адносна прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША:
(Есін: ) “Пакуль ідуць выбары мы нічога камэнтаваць не будзем. Дачакаемся афіцыйных вынікаў. Для нас любы варыянт прыймальны: як народ Амэрыкі вырашыць так яно і будзе”.
А што да закону аб дэмакратыі – які яго чакае лёс залежна ад вынікаў выбараў у ЗША? Пытаньне да Руслана Есіна.
(Есін: ) “Калі народ Амэрыкі зробіць свой выбар, тады мы і будзем вызначацца. На дадзеным этапе я пакуль не гатовы камэнтаваць гэтае пытаньне”.
У адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі адмовіліся выказацца адносна прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША. Прэсавы сакратар прэзыдэнта Беларусі Натальля Пяткевіч:
(Пяткевіч: ) “Ніякіх камэнтароў”.