Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх дадзеных, за Буша 51% галасоў, за Кэры – 48%


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Галасаваньне на гэты момант закончылася ва ўсіх часавых паясах ЗША. Назіральнікі кажуць, што сёлетнія прэзыдэнцкія выбары – бадай, найважнейшыя за амаль як паўстагодзьдзя для гэтай краіны і, як лічаць многія, для ўсяго сьвету.

Калі гаварыць пра дзень у цэлым, то на 17-ю гадзіну па нью-ёркскім часе выглядала, што перамога прыблізна ў 3-4% магла быць за Кэры. У некаторых спрэчных штатах ён апярэджваў Буша: скажам, у Пэнсыльваніі, Мінэсоце, Вісконсіне, Нью-Гемпшыры, і нават у Флярыдзе і ў Агаё ў яго быў 1% перад Бушам – што, між іншым, вельмі моцна паўплывала на біржавыя індэксы Доў-Джонса й Насдак – яны вельмі моцна ўпалі. Таксама ўпаў курс даляра ў адносінах да японскай ены і да эўра. Але цяпер ужо можна гаварыць пра іншыя лічбы: на гэтую хвіліну 51% галасоў у Буша, 48% у Кэры – гэта папярэднія дадзеныя, бо ўсе галасы яшчэ не падлічаныя.

Для перамогі трэба набраць 270 галасоў так званых выбаршчыкаў. Падлік ідзе паводле часавых паясоў з усходу на захад. Калі ў Нью-Ёрку й Пэнсыльваніі галасы збольшага падлічаныя, то ў Алясцы ці ў Каліфорніі яшчэ няма ніякай пэўнасьці. Па тых штатах, дзе галасы ўжо больш-менш падлічаныя, карціна такая: Нью-Ёрк: 60% за Кэры і 40% за Буша. Гэта ня дзіўна, бо традыцыйна Нью-Ёрк і штат Нью-Ёрк галасуюць за дэмакратаў. Затое ў Луізіяне Буш мае 65% галасоў, Кэры--34%. Тэхас: 62% Буш, (нядзіўна, бо Буш быў губэрнатарам Тэхасу). У адным з вызначальных штатаў, Пэнсыльваніі, лідэрам – Кэры, у яго 56%. Агаё Буш трымае 53%.

У Агаё на сэнатарскіх выбарах перамог Джордж Вайновіч, былы губэнатар штата Агаё, сэрб паводле паходжаньня. У Агаё даволі вялікія дыяспара беларусаў, зь якою ён падтрымлівае шчыльныя кантакты. Вайновіч набраў тут 65% галасоў, што добра для беларускай дэмакратыі.

* Ёсьць і папярэдняя статыстыка наконт таго, як галасавалі меншасьці: 10% афраамэрыканцаў прагаласавала за Буша, 90% – за Кэры. Гэта значна менш, чым прагназавалася, калі гаварыць пра Буша, але больш, чым было на мінулых выбарах. Сярод гішпанамоўнага насельніцтва 40% аддалі свае галасы Бушу і 60% – Джону Кэры.

Гл. таксама:

Выбары прэзыдэнта ЗША: у бальшыні штатаў перамог Буш
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG