Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША пачаліся прэзыдэнцкія выбары


ВАШЫНГТОН. У ЗША пачаліся прэзыдэнцкія выбары. Шансы на перамогу ў цяперашняга прэзыдэнта Джорджа Буша, які вылучаны Рэспубліканскай партыяй на другі тэрмін, і Джона Кэры – кандыдата ад дэмакратычнай партыі, практычна роўныя. Між тым Джордж Буш, які прагаласаваў каля свайго ранча ў Тэхасе, выказаў упэўненасьць у сваёй перамозе: (Буш) Я думаю, што я перамагу і буду працягваць кіраваць гэтай краінай, аб’ядноўваць людзей, рабіць усё, каб запэўніць Амэрыцы бясьпеку, пашыраць наш дабрабыт і рухацца наперад” У сваю чаргу Джон Кэры, прамаўляючы ў штаце Вісконсін, заявіў аб сваёй гатоўнасьці прывесьці Амэрыку да лепшага жыцьця. (Кэры) “Сёньня дзень новага пачатку. Гэта той чароўны момант, калі найвялікшая дэмакратыя ў сьвеце зьбіраецца паказаць усяму сьвету, як яна дзейнічае. Паглядзіце на сябе – вы ўсе прышлі сюды, каб разам зьмяніць накірунак, у якім ідзе гэтая краіна. Мы зьбіраемся вярнуць здаровы сэнс і праўду у рашэньні, што прымаюцца ў нашай краіне”

Сёньня ж у ЗША пераабіраецца цалкам Палата прадстаўнікоў і траціна Сэнату. Першыя выбарчыя ўчасткі зачыняцца заўтра а 2 гадзіне ўначы паводле менскага часу.
XS
SM
MD
LG