ЖЭНЭВА. Кіраўнік Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргіі Магамэт Аль-Барадэй зноў заклікаў Іран адмовіцца ад вытворчасьці ўзбагачанага ўрану. Выступаючы на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, Аль Барадэй сказаў, што ад Ірану чакаюць больш актыўнага супрацоўніцтва і празрыстасьці ў распрацоўцы атамнай праграмы.