Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошнія перадвыбарчыя дэбаты Буша і Кэры


ВАШЫНГТОН. У ЗША завяршаецца перадвыбарчая кампанія. Прэзыдэнт Джордж Буш і сэнатар Джон Кэры робяць апошнюю спробу сабраць галасы нявызначаных выбарцаў. Буш плянуе адведаць штаты Агаё, Пэнсыльванія, Віскансін і Нью Мэксыка да вяртаньня ў родны Тэхас, дзе Буш зьбіраецца галасаваць. Кэры плянуе адведаць Флярыду, Віскансін, Мічыган і Агаё перад прыездам у Бостан. Джордж Буш заклікае да бескампраміснай барацьбы з тэрарызмам, а Кэры зноў зьвінаваціў Буша ў тым, што той раскалоў нацыю. Прэзыдэнт ЗША, у прыватнасьці зьвярнуўся да ўмеркаваных дэмакратаў: (Буш:) – Калі вы дэмакрат, які бачыць, што ягоная партыя за апошні год значна палявела, калі Вы належыце да меншыні і верыце ў свабодную ініцыятыву, добрую адукацыю і трывалыя каштоўнасьці сям’і і веры, я кажу: прыйдзіце і падтрымайце мяне. Сэнатар Кэры імкнуўся прадставіць Буша як лідэра, які няздольны наўпрост сказаць амэрыканцам аб цяжкіх выпрабаваньнях ірацкае вайны. (Кэры:) – Гэта момант выпрабаваньня Амэрыкі, гэта момант, калі ўвесь сьвет сочыць за тым, якой дарогай мы пойдзем. Усе нашыя мары і надзеі выстаўленыя на выпрабаваньне.

Кэры таксама скрытыкаваў Буша за зьмяншэньне колькасьць рабочых месцаў падчас ягонага прэзыдэнцтва.
XS
SM
MD
LG