(Вячаслаў Ракіцкі: ) “У 20 стагодзьдзі Менск спазнаў некалькі працяглых пэрыядаў татальнага руйнаваньня. У 1930-я гады было зьнішчана багата знакавых культавых помнікаў. На іх руінах паўставаў новы вобраз гораду — таталітарна-манумэнтальны. Другая ўсясьветная вайна зьнішчыла папярэдні вобраз гораду ўшчэнт. Пакінула па сабе папялішчы, на якіх закрасаваў савецкі манумэнтулізам, а пазьней паўставалі хрушчоўкі — архітэктура, так бы мовіць, дэмакратызаванага сацыялізму. Асобныя дасьледнікі схільныя лічыць трэцім пэрыядам зьнішчэньня архітэктурнай спадчыны сталіцы ўжо найноўшы час — мяжу 20 і 21 стагодзьдзяў, калі і зьнішчэньне, і рэканструкцыя старых забудоваў матывуецца аб’ектыўным працэсам дынамічнага разьвіцьця гораду, мадэрнізацыяй яго інфраструктуры.
Нашую перадачу я хацеў бы распачаць з пытаньня сёньняшнім экспэртам Свабоды: у цяперашяй рэальнасьці ці могуць адначасна і плённа сумяшчацца мадэрнізацыя вялікага гораду і рэканструкцыя яго гістарычнага архітэктурнага вобліку?”
(Сяргей Харэўскі: ) “Безумоўна, так. Трэба проста лякалізаваць нейкія зоны, вылучыць зоны абсалютнай аховы і зоны вытворчыя, і невытворчыя. Але перадусім тут трэба бачыць пэрспэктыву. Сёньня ў Менску 70% людзей занятыя вытворчай дзейнасьцю, а празь нейкае адно пакаленьне 70% насельнікаў ужо будуць занятыя ў невытворчай сфэры. І разам з тым узьнікаюць новыя тэхнічныя магчымасьці. Цалкам верагодна, што будуць прабівацца падземныя шляхаправоды — гэта зьменіць характар горадабудаўніцтва, а значыць, і характар гораду. Узьнікнуць новыя магчымасьці. Трэба глядзець у пэрспэктыву, не зыходзячы толькі зь сёньняшніх патрэбаў і сёньняшніх магчымасьцяў”.
(Ракіцкі: ) “Спадар Гліньнік, пытаньне вам як практыку: якія праблемы ў гэтым зьвязку паўстаюць і патрабуюць разьвязаньня, каб адначасна горад і разьвіваўся, і захоўваў сваю стылістычную адметнасьць?”
(Вадзім Гліньнік: ) “Гістарычны характар гораду і праблемы яго захаваньня ня маюць права пагаршаць якасьць жыцьця людзей сёньня, бо, натуральна, што ўмовы жыцьця і стандарты якасьці жыцьця ў сярэднявечным Менску прынцыпова розьняцца ад патрабаваньняў сучаснага насельніцтва. Праблемы ўзьнікаюць чыста тэхнічныя, і яны вырашаюцца. І, як ня дзіва, праблемы гэтыя лепей вырашаюцца ў сацыялістычнай частцы гораду — на праспэкце Францыска Скарыны. Паколькі пасьля вайны галоўная вуліца Менску стваралася як галоўная вуліца ідэальнага сацыялістычнага гораду, які не прадугледжваў, скажам, камэрцыялізацыі першага паверху, наяўнасьці рэклямы, быў зарыентаваны на пэўны лад жыцьця.
Я не магу вызначыць лад, у якім мы сёньня жывем, але пэўна ж, гэта не сацыялістычны лад жыцьця. Таму ўжо сёньня паўстаюць праблемы адаптаццыі формы ідэальнага сацыялістычнага праспэкту да сучасных патрабаваньняў. Яны вырашаюцца праз пошук кампрамісу”.
(Ракіцкі: ) “А калі канкрэтызаваць: усё ж, якія памылкі ўжо зробленыя?”
(Гліньнік: ) “Калі весьці гаворку пра сацыялістычную частку Менску, то вялікіх памылак я ня бачу. Ёсьць дробныя памылкі, якія, як на маю думку, аднаўляльныя”.
(Ракіцкі: ) “А вы што думаеце, спадар Харэўскі?”
(Харэўскі: ) “Тут не памылкі… На маю думку, тут ужо катастрофа. Тое, што адбылося цягам апошніх пяці гадоў, — гэта татальны знос вуліцаў, кварталаў. Прыкладам, знос вуліцы Дзімітрава, вуліцы Замкавай, дзясяткаў унікальных помнікаў у Верхнім горадзе. Замест гэтага ставяцца навабуды, і, што самае прыкрае, калі раней помнік зьнішчаўся і заставалася нейкая пустка, дык разам зь ёй заставалася магчымасьць фантазіяваць, што б мы там паставілі. Сёньня на месцы гэтых старых падмуркаў актыўна паўстаюць навабуды, стылістычна абсалютна чужыя, якія нявечаць гэтую старую тканку жывога гораду непапраўна. Такім чынам, я сказаў бы, што гэта не памылкі, а катастрофа — тое, што сёньня ў нас адбываецца ў гістарычнай частцы гораду”.
(Ракіцкі: ) “Калі зыходзіць з вашага меркаваньня, спадар Харэўскі, то цяпер ствараецца нейкі сусальны, фантазійны вобраз Менску. Калі, аднаўляючы воблік старога Менску, можна на фундамэнт гарадзкога тэатру паставіць гатэль “Эўропа”, дык чаму б ня ўзьвесьці тут і Эўфэлеву вежу? Дык якая ж пэрспэктыва Менску — ва ўвасабленьні гістарычных фантазіяў (плён постмадэрнісцкай творчасьці) альбо ў дакладным рэканструяваньні таго, што яшчэ засталося? І яшчэ — як сумясьціць, здавалася б, вельмі добрыя пажаданьні й памкненьні ўладаў з рэальнасьцю, якая сёньня назіраецца ў Менску? Далёка ня пойдзем, зірнем хоць бы на Нямігу з будаваным на ёй паркінгам…”
(Гліньнік: ) “Па-першае, я хацеў бы выказаць салідарнасьць з маім калегам у той частцы, дзе ён казаў пра праблемы рэгенэрацыі комплекснага захаваньня сярэднявечных фрагмэнтаў Менску. Сапраўды, несуладнасьць новабудоўляў відавочная, і, мушу прызнаць, яна катастрафічная. Калі я казаў пра дробныя памылкі, я меў найперш сацыялістычную частку, якую я, адрозна ад свайго візаві, уключаю ў катэгорыю гістарычнага цэнтру. Што да праектаваньня будучай вобразнасьці Менску, то, мушу прызнаць, гэта не залежыць ад волі прафэсіяналаў, якія ўключаныя ў гэты працэс. У значнай ступені будучы Менск будзе адлюстроўваць стэрэатыпы масавай сьвядомасьці, якія сёньня пануюць.
Катастрафічнасьць сучасных рашэньняў была закладзеная пасьля вайны. Вы ж ведаеце, што пасьля вайны Менск быў у сем разоў меншы, як цяпер. Цягам аднаго пакаленьня горад вырас да двух мільёнаў коштам сельскага насельніцтва, пераселенага ў горад. Ангельскія сацыёлягі цьвердзяць, што высокі працэнт ангельскага сельскага насельніцтва, пераселенага ў гістарычныя гарады, зьяўляецца найважнейшым паказчыкам рызыкі ў справе захаваньня гістарычнага аблічча ангельскага гораду. У нашай сытуацыі татальная зьмена насельніцтва якраз і прывяла да паўстаньня сучаснай сытуацыі. Другое пакаленьне вяскоўцаў — не чульлівае да каштоўнасьцяў капіталістычнага Менску, яно не рэагуе на разбурэньні. І ўлада, і прафэсіяналы вымушаныя арыентавацца на масавую сmвядомасьць”.
(Харэўскі: ) “У нас склалася патранажная сыстэма ўлады, і ўсё залежала б ад волі гэтае ўлады. Калі б сёньняшняя ўлада захацела аднавіць невялічкі кавалак гарадзкой тэрыторыі ў тым вобразе, у якім ён быў на мяжы 18 і 19 стагодзьдзяў, дык гэта было б рэальна. Але сёньня ў Менску рэалізуюцца шалёныя фантазіі кіраўніцтва, а не звычайных людзей, бо звычайныя людзі ёсьць проста статыстамі, якія назіраюць за гэтымі зьменамі. Да гэтага ж далучыліся і тыя, каму належала б займацца аховай помнікаў, пачынаючы ад галоўнага архітэктара гораду і заканчваючы Дэпартамэнтам аховы спадчыны. Іхная беспрынцыповасьць і прывяла да тых злачынных памылак апошняга часу. Ну, і, безумоўна, ня варта скідаць з рахунку эгацэнтрызам сучасных архітэктараў, якія любым коштам імкнуцца спраўдзіцца ў гістарычных месцах гораду”.
(Гліньнік: ) “Хацеў бы запярэчыць майму калегу, паколькі рашэньні прымаюцца ня толькі воляю кіраўніцтва. Насамрэч, як і ў іншых краінах сьвету, мае месца гэтак званы інвэстыцыйны ціск. Менавіта фінансавыя рэсурсы стаяць за рашэньнямі несувымерных будоўляў у цэнтры Менску, і ўлада толькі рэгулюе”.
(Ракіцкі: ) “На фантазіі, як мы тут гаварылі, уплывае бізнэс, уплываюць грошы?”
(Гліньнік: ) “Гэта нармальная сытуацыя, але вось тут паўстае праблема, пра якую гаварыў калега Харэўскі, — праблема дзяржаўнага рэгуляваньня. Пры здаровай сыстэме захаваньня гістарычнай спадчыны звычайныя мэханізмы рэгуляцыі інвэстыцыйных праектаў прыводзяць да таго, што фінансавыя рэсурсы працуюць на карысьць захаваньня культурнай спадчыны, а не на яе разбурэньне”.
(Ракіцкі: ) “Напэўна, яшчэ патрабуецца празрыстасьць гэтых фінансавых патокаў?”
(Гліньнік: ) “Празрыстасьць фінансавых патокаў патрабуецца ня толькі пры захаваньні культурнай спадчыны…”
(Ракіцкі: ) “І, нарэшце, я папрасіў бы вашага кароткага адказу на такое вось пытаньне: з улікам усіх тэндэнцыяў, якія маюць месца, які ж вобраз набудзе Менск, прыкладам, праз дзесяць гадоў?”
(Харэўскі: ) “Дваццаць гадоў таму, паводле “Збору помнікаў гісторыі і культуры”, у Менску налічвалася блізу дзьвюх сотняў помнікаў гэтак званага дакастрычніцкага пэрыяду. На сёньняшні дзень ад таго сьпісу не засталося і траціны. То бок, мы гаворым пра пяць дзясяткаў помнікаў нашае дасавецкай спадчыны, захаваць якія было б магчыма. Але, зыходзячы з той практыкі, што сёньня ўсталявалася, я змушаны ставіцца да гэтага з горкай іроніяй. Горад становіцца постмадэрным. Калі на падмурках сапраўднай Нямігі на вышыні трох паверхаў паркінгу будуць стаяць копіі тых дамоў, што стаялі ўнізе, калі на месцы тэатру будзе стаяць гатэль, дык нам нічога не застаецца, як фантазіяваць. Мы будзем ставіць тыя помнікі, што былі ў Менску, дапусьцім, Дамініканскі касьцёл альбо Кляштар бэнэдыктынак, у любым іншым месцы. І, хутчэй за ўсё, мы не пераломім гэтай тэндэнцыі ў найбліжэйшыя дзесяць гадоў.
Актыўным будзе ўварваньне капіталу, у тым ліку, і ў гэтак званую сацыялістычную частку гораду, а таму туды актыўна будуць улазіць і новыя архітэктурныя формы, гэтыя велізарныя, несувымерныя брылі над падземнымі пераходамі. Рэкляма зноў жа. Усё гэта будзе зьмяняць горад непазнавальна. Тыя рупліўцы спадчыны, якія яшчэ ў Менску засталіся, мусяць з гэтым проста зьмірыцца і марыць пра тое, што, дапусьцім, мы пабудуем копію ўсёй Нямігі, ну, скажам, у Чыжоўцы ці Малінаўцы…”
(Ракіцкі: ) “А на праспэкце Францішка Скарыны адновім помнік Сталіну?”
(Гліньнік: ) “Пытаньне складанае, і аднаўленьне, пра якое казаў Сяргей Харэўскі, гэта ня ёсьць праблемай культурнай палітыкі. Дыснэйлэндаўскія атракцыёны для турыстаў могуць, канечне, будавацца, і такія прыклады ў сьвеце ёсьць. Але праблема ня ў гэтым. Праблема ў тым, каб захаваць. І калі ўжо мы загаварылі пра помнікі таталітарызму, я катэгарычна супраць зьнішчэньня помніка Леніну на плошчы перад Домам ураду, які ёсьць выдатным узорам культуры таго часу. Вынішчаць можна бэтонныя адліўкі, якія не вызначаюцца мастацкімі вартасьцямі. А на аднаўленьне муляжоў, яшчэ раз паўтаруся, ня варта марнаваць грошай. Вынік гэтых аднаўленьняў не зьяўляецца фактам культурнага жыцьця сучаснага гораду”.
1. Духоўны цэнтар Менску
2. Пліта “Мінск 2004”
3. Падземныя пераходы на Кастрычніцкай
4. Адноўленая Ратуша
5. Месца, дзе будзе аднаўляцца гатэль “Эўропа”
6. Верхні горад. Шыльды.
Аўтар фотаздымкаў: Максім Капран.