Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі цэнтарвыбаркам – Януковіч апярэджвае Юшчанку менш як на 1%, будзе другі тур


RFE/RL Цэнтарвыбаркам Украіны паведаміў, што дзейны прэм’ер Віктар Януковіч апярэдзіў Віктара Юшчанку менш, як на 1% і будзе патрэбны другі тур. На дадзены момант падлічана трохі больш за 94% бюлетэняў. У Львове адбылася дэманстрацыя.

На гэты момант Віктар Юшчанка мае 39.15% галасоў, а Віктар Януковіч – 40.12%.

Нагадаем, што ў першыя гадзіны падліку прарасейскі кандыдат Віктар Януковіч меў 67% галасоў, але потым доля галасоў за ягоную кандыдатуру пачала імкліва падаць.

Цэнтарвыбаркам Украіны паведамляе, што ў выбарах узялі ўдзел каля 75% выбарцаў.

На падставе ўжо атрыманых дадзеных Цэнтарвыбаркам Украіны заявіў, што будзе другі тур, у якім будуць змагацца два кандыдаты: Віктар Юшчанка і Віктар Януковіч. Другі раунд мае адбыцца праз тры тыдні – 21 лістапада.

Падчас выбараў будынак Цэнтарвыбаркаму быў абаронены спэцыяльнымі мэталічнымі бар’ерамі. Яго абаранялі дзясяткі міліцыянтаў. Былі падагнаныя машыны БТР.

Прэсавая канфэрэнцыя назіральнікаў АБСЭ, якая мусіла адбыцца цяпер, была адкладзеная без тлумачэньня прычынаў.

Сёньня адбылася прынамсі адна несанкцыянаваная дэманстрацыя. У Львове на плошчы сабраліся каля 500 прыхільнікаў Віктара Юшчанкі й патрабавалі ад кандыдата Віктара Януковіча, каб той зьняў сваю кандыдатуру.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG