Паводле актывіста маладэчанскай суполкі Партыі БНФ Алеся Капуцкага, злодзеі залезьлі ў хату праз выбітае акно:
(Капуцкі: ) “Я раніцай прыйшоў і ўбачыў, што тут такі гармідар і тое-сёе зьнікла. Я патэлефанаваў у міліцыю, яны прыехалі, і выявілася, што тут частка аргтэхнікі зьнікла. Сыстэмны блёк зьнік, зьніклі факс і ксэракс, магнітола, мадэм і сканэр зьніклі, а таксама радыётэлефон”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ёсьць у вас тлумачэньне прычынаў гэтага здарэньня?”
(Капуцкі: ) “Тут толькі можна здагадвацца. Што цікава, зьнік якраз той сыстэмны блёк, а іх тут два стаяла, дзе была інфармацыя. Другі застаўся на месцы”.
Як паведаміў нашаму радыё Алесь Капуцкі, міліцыянты склалі пратакол і зьбіраюцца заняцца пошукам злодзеяў.
Як вядома, тыдзень таму невядомыя абрабавалі кватэры дэмакратычных актывістаў у Менску і Віцебску. Нагадаем, што ў Менску ахвярай невядомых злачынцаў стала кватэра намесьніка старшыні партыі БНФ Алеся Міхалевіча, а ў Віцебску – кватэра старшыні абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Алены Залескай. Там таксама злодзеі скралі аргтэхніку зь інфармацыяй пра дзейнасьць гэтых дэмакратычных арганізацый.