Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да выбараў у Злучаных Штатах застаўся адзін дзень


ВАШЫНГТОН. Да выбараў амэырканскага прэзыдэнта застаўся адзін дзень. Паводле апошніх апытаньняў грамадскай думкі за прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша і кандыдата ад Дэмакратычнай партыі сэнатара Джона Кэры гатовая галасаваць практычна аднолькавая колькасьць выбарцаў. Абодва кандыдаты наведалі штаты Флёрыда ды Агая. Джордж Буш заклікаў прагаласаваць за яго тых, хто верыць ў неабходнасьць барацьбы з тэрорам, а таксама ў ідэалы Амэрыкі. Джон Кэры абвінаваціў Джорджа Буша ў разьдзяленьні нацыі цягам чатырох гадоў прэзыдэнцтва. Кэры паабяцаў у выпадку свайго абраньня прэзыдэнтам працаваць з чальцамі Рэспубліканскай партыі, каб ізноў аб’яднаць краіну.
XS
SM
MD
LG