Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле папярэдніх зьвесткаў, за Юшчанку ў Кіеве прагаласавала да 70% выбарцаў


КІЕЎ. Міжнародныя назіральнікі, што прысутнічаюць на ўкраінскіх выбарах, у прыватнасьці, прадстаўнікі Эўрапейскай сеткі маніторынгавых арганізацыяў (ENEMO) канстатавалі “шматлікія, сур’ёзныя парушэньні”. Пры сур’ёзныя парушэньні гавораць і выбарчыя штабы абодвух асноўных кандыдатаў. Першыя вынікі стануць вядомыя сёньня ўначы. За ходам выбараў на Львоўшчыне назіраў наш спэцыяльна карэспандэнт Віктар Кудрэвіч. (Кудрэвіч:) – Паводле папярэдніх зьвесткаў, да 85% выбарцаў узялі ўдзел у выбарах на Львоўшчыне. Я сам зранку езьдзіў па ўчастках і бачыў гэтую актыўнасьць. Людзі прыходзілі за гадзіну да адкрыцьця ўчастка і станавіліся ў чэргі да 40 чалавек. У разгар выбараў на ўчастках Львова былі чэргі да 200 чалавек. Было шмат парушэньняў. Многіх людзей не было ў сьпісах, і яны мусілі даводзіць сваё права на выбар. Відавочна, што на Львоўшчыне Віктар Юшчанка перамагае зь вялікім адрывам. Што тычыцца зьвесткаў exit-poll па Ўкраіне, то тут ёсьць розныя дадзеныя. Паводле адных, перамагае Януковіч (гэта сьцьвярджаюць прыхільныя да Януковіча службы ), прыблізна 36% на 27%. Паводле іншых крыніцаў, і Януковіч і Юшчанка па Ўкраіне набралі па 36% галасоў. Цікава, што, паводле папярэдніх і неафіцыйных зьвесткаў, у Кіеве за Віктара Юшчанку прагаласавала да 70% выбарцаў.
XS
SM
MD
LG