Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шысэй Кода забіты ў Багдадзе, польская закладніца моліць аб ратунку


ТОКІЁ. Японскія ўлады пацьведзілі, што цела чалавека, знойдзенае ў Багдадзе загорнутым у амэрыканскі сьцяг, сапраўды належаць 24-гадоваму закладніку Шысэю Коду. Гэта пяты японскі закладнік, забіты камбатантамі з пачатку вайны ў Іраку. Прэм’ер-міністар Японіі Дзюіньціра Каідзумі выказаў гнеў і смутак з нагоды “гэтага антыгуманнага чыну”. Раней японскія ўлады адмовіліся вывесьці японскія войскі з Іраку, нягледзячы на пагрозы забіць закладніка. У навінах катарскага каналу “Ад-Джазіра” паказаў стужку з польскай закладніцай, захопленай у Іраку. Яна прасіла польскі ўрад вывесьці свае войскі з Іраку.
XS
SM
MD
LG