Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН зноў просіць вызваліць закладнікаў у Аўганістане


КАБУЛ. ААН двойчы заклікала вызваліць трох супрацоўнікаў выбарчай камісіі, захопленых у чацьвер ў Кабуле. Адказнасьць за захоп закладнікаў узяла на сябе групоўка “Армія мусульманаў”. У суботу стужку з закладнікамі паказаў катарскі тэлеканал “Ад-Джазіра”. Экстрэмісты патрабуюць вызваліць усіх палонных талібаў і баевікоў “Аль-Каіды”. Калі да поўдня серады патрабаваньне ня будзе выкананае, экстрэмісты пагражаюць забіць закладнікаў, па іхных словах, “такім спосабам, што мусульмане па ўсім сьвеце будуць радавацца” .
XS
SM
MD
LG