Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры вінаваціць Буша ў некампэтэнтнасьці што да зьнішчэньня Усамы Бін Ладэна і Аль-Каіды


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Джордж Буш і ягоны галоўны супернік на выбарах сэнатар-дэмакрат Джон Кэры вядуць кампанію ў штатах Віскансын, Мічыган і Агаё. Галоўнай тэмай дэбатаў застаецца вайна супраць тэрарызму ў Аўганістане і Іраку. Джордж Буш, у прыватнасьці заявіў:

(Буш:) – Мы працягнем наступ на тэрарызм ва ўсім сьвеце, каб не сутыкнуцца зь ім дома.

Джон Кэры крытыкуе бязьдзейнасьць Буша, з-за якое Усама Бін Ладэн ня быў захоплены два гады таму.

(Кэры:) – Як я ўжо казаў, два гады таму, калі Усама Бін Ладэн і Аль-Каіда былі загнаныя ў пастку ў гарах Тора Бора, было вялікай памылкай перадаць кіраваньне кампаніяй у рукі аўганскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG