Факты працяглага выкарыстаньня тэхнічнага кіслароду замест адмысловага мэдычнага ў шпіталях Сьветлагорску, Жлобіна, Рагачова выявіў рэгіянальны Камітэт дзяржкантролю.
Паводле кантралёраў, у Жлобіне з мэтаю лекаваньня выкарыстоўваўся нават газападобны кісларод другога гатунку. Наколькі вядома, бралі яго на мэталюргічным заводзе. Кісларод тут патрэбны дзеля выплаўкі мэталю.
Іншыя шпіталі атрымлівалі патрэбны газ з Бабруйскай кіслародна-помпавай станцыі й выкарыстоўвалі яго ў рэанімацыйных аддзяленьнях, радзільных дамах, баракамэрах. Якія-небудзь наступствы прымяненьня тэхнічнага кіслароду мэдыкі адмаўляюць.
(Чымірка: ) “Ніякіх наступстваў! У нас не было ніводнага кепскага выпадку, таму што гэта — кісларод”, — сьцьвярджае галоўны анэстэзіёляг вобласьці Іван Чымірка.
Намесьнік галоўнага лекара Рагачоўскага мэдычнага аб’яднаньня Людміла Колычава распавяла:
(Колычава: ) “Раней мы кісларод на прадпрыемствах бралі і ўсё добра было. Гэта ж кісларод! У пераліку мэдыкамэнтаў, які зацьвердзіла Міністэрства аховы здароўя, кісларод ёсьць, але дзяржстандарт для яго не пазначаны”, — распавяла спадарыня Колычава.
Апошнім часам мэдычным установам забаранілі карыстацца тэхнічным кіслародам. Яго вырабляе цяпер адмыслова для шпіталяў Гомельскі хімічны завод. Начальнік матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Рагачоўскага ТМА Яўген Іваноў патлумачыў розьніцу ў кіслародзе:
(Іваноў: ) “Адрозьніваецца адсоткамі вільготнасьці. Мэдычны больш вільготны ў параўнаньні з тэхнічным. Апошні сам па сабе жорсткі для дыханьня”.
Паводле Іванова, балён тэхнічнага кіслароду на 1092 рублі таньнейшы за мэдычны.
Рэгіянальны Камітэт дзяржкантролю запатрабаваў ад управы аховы здароўя разабрацца з фактамі выкарыстаньня тэхнічнага кіслароду ў шпіталях.