Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыме адбудзецца цырымонія падпісаньня Канстытуцыі Эўразьвязу


РЫМ. Лідары эўрапейскіх краінаў сёньня ў сталіцы Італіі ўрачыста падпішуць новую канстытуцыю Эўразьвязу. Паводле Канстытуцыі ў аб’яднанй Эўропы будзе моцны прэздыэнт, які будзе абірацца на некалькі гадоў, а таксама міністар замежных справаў. Удзел у цырымоніі падпісаньня новай Канстытуцыі будуць браць блізу 600 чалавек. Сама цырымонія пройдзе ў Палацы Рэнэсанс, у якім шэсьць краінаў-ініцыятараў аб''яднаньня Эўропы ў 1957 годзе падпісалі Рымскую дамову, стварыўшы Эўрапейскую эканамічную супольнасьць.
XS
SM
MD
LG