Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Лябедзька расказаў сьледчаму пракуратуры пра тое, як яго зьбівалі амонаўцы


Альгерд Невяроўскі, Менск Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 28 кастрычніка наведаў пракуратуру Ленінскага раёну Менску і сустрэўся са сьледчым. Пракуратура праводзіць праверку факту зьбіцьця Анатоля Лябедзькі амонаўцамі ў часе вулічнай акцыі апазыцыі 19 кастрычніка.

Пасьля паўтарагадзіннай размовы са сьледчым Юрыем Варонкам Анатоль Лябедзька распавёў:

(Лябедзька: ) “Мы пагутарылі са сьледчым, ён задаваў пытаньні, а я займаўся ўспамінамі. Усё гэта паклалі на паперу, і ён мне даў накіраваньне да судмэдэкспэрта. Сьледчы павінен зрабіць афіцыйную даведку, якая будзе прыкладзеная да крымінальнай справы, калі такая будзе ўзбуджаная”.

(Карэспандэнт: ) “Скажыце, якое ў вас уражаньне ад гэтай размовы, ці будзе ўзбуджаная крымінальная справа па факце вашага зьбіцьця?”

(Лябедзька: ) “Калі б мы жылі ў прававой дзяржаве, то я б сказаў — натуральна! Але мы жывем у краіне, якая па-за межамі прававога поля, таму даваць прагнозы вельмі складана. Маё ўражаньне — рашэньне будзе прымацца не ў будынку пракуратуры Ленінскага раёну Менску. Будзе прынятае палітычнае рашэньне”.

На думку лідэра АГП, матываў для завядзеньня крымінальнай справы зусім дастаткова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG