БАГДАД. Блізу 850 брытансікх вайскоўцаў сёньня будуць перадысьлякаваныя з адносна стабільнага й бясьпечнага рэгіёну ў паднёвым Іраку ў рэгіён непадалёк ад сталіцы Іраку. Гэтае перамяшчэньне вызваляе блізу тысячы амэрыканскіх вайскоўцаў й дазваляе ім засяродзіцца на змаганьні з паўстанцамі ў горадзе Фалуджа ды іншых гарадох Іраку. Учора тэлеканал "Аль-Джазіра" паказаў відэазапіс звароту выкрадзенай дырэктаркі дабрачыннай арганізацыі "Care" Марагрэт Хасан, якая заклікала брытанскае кіраўніцтва да вываду войскаў зь Іраку.