ВЕНА. Перамовы паміж трыма краінамі Эўрапейскага зьвязу і Іранам у справе спыненьня працы па ўзбагачэньні урану, скончыліся безвынікова.
Францыя, Нямеччына і Вялікая Брытанія раней заклікалі Іран замарозіць сваю ядзерную праграму ўзамен на перадачу Тэгерану мірных атамных тэхналёгій.
Сябра іранскай дэлегацыі Сірыюс Назэры заявіў, што Іран не пацерпіць татальнага назіраньня за сваімі распрацоўкамі з боку міжнародных інспэктараў.